Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІМАФ НАНБ) быў утвораны ў 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы. У 2007 годзе ІМАФ быў расфарміраваны, а ягоныя лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута фізікі.

Навуковыя кірункі Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся: вывучэнне будовы і ўласцівасцей рэчыва аптычнымі метадамі спектраскапія рэчываў у газавай і кандэнсаванай фазах даследаванне хуткацечных малекулярных і міжмалекулярных працэсаў фізіка нанапамерных структур распрацоўзка медатаў кіравання параметрамі генеруемага выпраменьвання фізіка і дыягностыка плазмы вывучэнне ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі з рэчывам аналітычнае і навуковае прыборабудаванне

Структура на 2005 год

Лабараторыі аналітычнай спектраскапіі фізікі інфрачырвоных прамянёў сектар электроннай спектраскапіі і оптыкі лазернай дыягностыкі плазмы лазернай спектраскапіі люмінесцэнцыі фізікі газавага разраду фатонікі малекул фізікі плазмавых працэсаў фізікі плазмавых паскаральнікаў радыяцыйнай плазмадынамікі спектраскапіі свабодных малекул сектар малекулярнай кінетыкі аддзел аўтаматызаваных спектраскапічных вымярэнняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады Віктар Сямёнавіч Буракоў — дырэктар-арганізатар, 1992—1993 Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч — 1993—1997 Валерый Іванавіч Архіпенка — в.а. дырэктара, 1998—1999сайт Інстытута, 1998сайт Інстытута, 1999 Сяргей Васільевіч Гапоненка — в.а. дырэктара з 1999 па 2000, дырэктар у 2000—2007

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2

Спасылкі Афіцыйны сайт (2005) Профіль ІМАФ на партале MathNet

Катэгорыя:Фізічныя інстытуты Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Фізіка ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе