Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд () — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Гісторыя Заснаваны ў 1976 годзе Янам і Аліцыяй Пятроўскімі ў Гейнсвіле (штат Фларыда) для дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыі матэрыялаў на беларускія тэмы. Друкаваў пераклады з старажытнагрэчаскай і латыні, падрыхтаваныя Пятроўскім. Таксама апублікаваў яго аўтабіяграфічныя творы: «На васьмідзясятыя ўгодкі» (1985), «Увага! Увага! Гаворыць…» (1993) і трохтомныя мемуары «Стагоддзе ў рэтраспекце» (1983—1997).

У 1977—1979 гадах выпускаў бюлетэнь «Анаграфы» (нумары 1—3).

Спіс кніг, выдадзеных Фондам Горгіяс (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1973) Пратагорас; Гіппіяс вялікшы (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1975) Універсальная дэкларацыя правоў чалавека (1975) Пармэнідэс; Мэнон (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1976) Лепшыя думкі чалавека (Т. 1, 1977; Т. 2, 1980) Роздумы (пераклад з Марка Аўрэлія, 1978) Тэалёгія грэцькіх думаньнікаў (пераклад з манаграфіі В. Егера, 1980) Політэя (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1981) Старажытная грэцкая класіка: (у межах нашай супольнасці) (1979; 2-е выд. 1987) Лепшыя думкі чалавека. Т. 2 (1980) Класічны грэцка-беларускі слоўнік (Ч. 1, 1983; Ч. 2, 1985) Словы да ўсіх, каму справа беларускае культуры ляжыць на сэрцы (1986) Абарона Сакратаса; Файдон (1987) Унутраная хворма мовы (пераклад працы В. фон Гумабльта, 1989) Тарас Сайка — ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове (1995)

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША Катэгорыя:1976 год у ЗША