Ю́рый Эдуа́рдавіч Глушако́ў (нарадзіўся ў 1966 годзе, Гомель, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Біяграфія Служыў у Савецкай Арміі, у войсках ВПС. Затым працаваў па рабочых спецыяльнасцях. Адначасова скончыў з адзнакай гістарычны факультэт БДУ і аспірантуру. У 1997—2005 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. У 2006—2009 — выкладчык, у тым ліку — асістэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар шэрагу навуковых публікацый і сцэнарыяў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканала «Лад».
Палітычная дзейнасць У 1991 годзе адзін з арганізатараў чарнобыльскага страйку ў Гомелі, у выніку якой ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дамагліся сацыяльных ільгот.
У жніўні 1991 года ўдзельнік абароны «Белага дома» ў Маскве (Расія) падчас камуністычнага путчу.
У 2003—2007 гадах незалежны дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсаў дэмакратычных сіл Беларусі, сябар Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя».
31 мая 2010 года Беларуская партыя «Зялёныя» вылучыла яго ў якасці свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі«Зялёным» кандыдатам у прэзідэнты вылучылі Глушакова. 27 верасня 2010 года ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Юр’я Глушакова на чале з Дзмітрыем Кучуком, якая ўключала 244 чалавекіЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 17 патэнцыйных кандыдатаў. Тым не менш 29 кастрычніка палітык заявіў пра зняцце сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі праз не сабраныя 100 000 подпісаў у сваю падтрымкуГлушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкай кампаніі.
Сям’я Удавец. Выхоўвае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Беларускай партыі «Зялёныя»
Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай партыі «Зялёныя» Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта