Касцёл Святога Францыска Асізскага — мураваны рымска-каталіцкі касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Новая Баравая на вуліцы Авіяцыйная. Парафіяй апякуюцца айцы капуцыны.
Гісторыя Парафія існуе з 1992 года, перарэгістравана пад новай назвай у 2004 годзе.
17 верасня 2015 года ў парафіі былі асвечаны падмурак і краевугольны камень, а таксама ўмуравана капсула новай святыні. Урачыстую Імшу з гэтай нагоды цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама ўрачыстасць наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі капуцынаў, многія святары МіншчыныУ Мінску асвяцілі краевугольны камень будоўлі капуцынскай святыні: «Няхай умацоўваюцца яе духоўныя сцены».
29 верасня 2018 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу пры касцёлеАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў капліцу ў Копішчы.
20 мая 2023 года праведзены абрады пасвячэння касцёла і алтара.
Пробашчы бр. Віталь Юркевіч бр. Ян Садоўскі (з 4 красавіка 2022)
Гл. таксама Дэканат Мінск-Усход
Спасылкі Мінск (Уручча-1) — парафія Св. Францішка Асізскага — http://catholic.by/
Катэгорыя:Касцёлы Мінска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі