Астрашы́цка-Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 гадах. Цэнтр — вёска Астрашыцкі Гарадок.

Плошча 0,76 тыс. км², 374 населеныя пункты (1925).

Гісторыя Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Менскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Астрошыцкі, Бяларуцкі, Калодзішчанскі, Папярнянскі, Прылепскі, Шапялёўскі. 29 кастрычніка 1924 года Шапялёўскі сельсавет перайменаваны ў Лысагорскі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Прудзішчанскі сельсавет, Лысагорскі сельсавет зноў перайменаваны ў Шапялёўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года скасаваны: Астрашыцка-Гарадоцкі, Калодзішчанскі, Папярнянскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска; Шапялёўскі сельсавет далучаны да Заслаўскага раёна; Астрошыцкі, Бяларуцкі, Прудзішчанскі сельсаветы — да Лагойскага раёна; Прылепскі сельсавет — да Смалявіцкага раёна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе

Катэгорыя:Астрашыцкі Гарадок Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі