250px|міні|Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы). Прадстаўленне камедыі-балета «Прынцэса Наварская» з нагоды шлюбу дафіна і інфанты 23 лютага 1745 года Камедыя-балет () — тэатральны жанр, які аб’ядноўваў дыялог, танец, пантаміму, спевы і інструментальную музыку. Быў пашыраны ў Францыі з 17 стагоддзя, на Беларусі з 18 стагоддзя.
Гісторыя Стваральнікам жанру лічыцца Мальер, які аб’яднаў камедыю з упадабаным выглядам прыдворных забавак — балетам. Балетныя элементы маглі быць часткай дзеяння або ўключацца ў яго ў выглядзе самастойных дывертысментаў. Камедыйныя сцэны выконваліся пры гэтым акцёрамі, членамі трупы Мальера, а балетныя — аматарамі з ліку прыдворнай шляхты, у тым ліку самога караля і прынцаў. Асноўная інтрыга перадавалася праз дыялогі, аднак у спектакль, які ўяўляў сабой сінтэз некалькіх відаў мастацтваў, маглі таксама ўключацца вакальныя нумары.
Разам з кампазітарамі Ж.-Б. Люлі, М. А. Шарпанцье, балетмайстрам П. Башанам і дэкаратарам Мальер ажыццявіў пастаноўку сваіх камедый-балетаў: «» (1661), «» (1664), «» (1664), «» (1665), «» (1666—1667), «Сіцыліец, або Любоў-жывапісец» (1666—1667), «» (1668), «» (1669), «» (1670), «» (1670), «Графіня д’Эскарбаньяс» (1671), «» (1671), «» (1673).
Жанр аказаў значны ўплыў на наступнае развіццё французскага музычнага тэатра, з’явіўшыся важным этапам на шляху да «музычных трагедый» (tragedies lyriques) Ж.-Б. Люлі, камічнай оперы 18 стагоддзя і пантамімнага балета Ж. Ж. Навера.
На Беларусі Першыя паказы камедый-балетаў на Беларусі пачаліся з 1749 года ў Нясвіжскім тэатры Радзівілаў («Убачанае не мінае» Ф. У. Радзівіл, перапрацоўка «Цудоўных каханкаў» Мальера). Камедыі-балеты былі састаўной часткай камедый і фарсаў Мальера, пастаўленных у Нясвіжы («Лекар па прымусу», 1750; «Сганарэль» і «Мешчанін у дваранах», абодва 1751; «Маскарыль», 1752; «Жорж Дандэн», 1757), Навагрудку («Прытворнахворы», 1761).
Блізкая да камедыі-балета камедыя М. Цяцерскага «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі Арлекіна» (Забельскі школьны тэатр, паміж 1790—1791).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Віды і жанры тэатра