Анры Барбюс (; , Аньер — , ) — французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Член Французскай кампартыі з 1923.
Біяграфія Сын літаратара. Скончыў літаратурны факультэт Сарбоны. Яго зборнік вершаў «Плакальшчыцы» (1895) і раман «Пекла» (1908) афарбаваны глыбокім песімізмам. У час 1-й сусветнай вайны 1914—18 Барбюс пайшоў на фронт добраахвотнікам. У 1916 годзе апублікаваў раман «Агонь», які пісаў на фронце. У ім ён даў праўдзівую карціну ваенных будняў, паказаў франтавікоў, якія пачынаюць задумвацца над сутнасцю вайны. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Расіі аказала вялікі ўплыў на жыццё і творчасць Барбюса. Ён актыўна выступаў у абарону Савецкай рэспублікі супраць замежнай інтэрвенцыі. Арганізаваная ім міжнародная група «Клартэ» (1919) адыграла вялікую ролю ў згуртаванні антыімперыялістычных сіл мастацкай інтэлігенцыі; апублікавана кніга «Святло з бездані» (1919), зборнік артыкулаў «Слова байца» (1920), якія змяшчаюць заклік да звяржэння капіталістычнага ладу.
Беларускія пераклады Розныя факты / Анры Барбюс. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. — 203, с. Расія / Анры Барбюс. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1931. — 210, с. Пяшчота // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)