Сядзіба Сухадольскіх — сядзіба ў вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).
Гісторыя
Сядзіба пабудавана ў 1791 годзе смаленскім кашталянам Антонам Сухадольскім, дабудоўвалася ў XIX стагоддзі.
У сядзібе некалі гасцяваў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, гадаваліся ўнукі Антона Сухадольскага Януар Сухадольскі, вядомы жывапісец-баталіст, удзельнік паўстання 1830 году і яго брат Райнольд Сухадольскі, паэт, аўтар паўстанцкіх песень.
Захаваліся парк з двума ставамі і алеяй, сядзібны дом, уязная брама, некалькі мураваных гаспадарчых пабудоваў, непадалёк брамы з левага боку стары склеп. У сядзібе зараз месціцца кіраўніцтва мясцовым сельскагаспадарчым кааператывам, яки носіць імя Адама Міцкевіча.
Архітэктура Сядзіба пабудавана ў стылі класіцызму, аднапавярховая, з порцікам на цэнтральным фасадзе. Ёсць нямала архітэктурных асаблівасцяў, напрыклад, франтон, упрыгожаны гірляндай і карнізам. Раней тут стаялі бронзавыя вазы, але іх, па даведках, знялі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны.
Дзесьці пры канцы XIX стагоддзя быў прыбудаваны балкон з калонамі. Пра арыгінальныя інтэр’еры сядзібы мала што вядома.
Крыніцы
Катэгорыя:Вялікая Рагозніца Катэгорыя:Славутасці Мастоўскага раёна Катэгорыя:Сядзібы Беларусі Катэгорыя:Сухадольскія герба «Слепаўрон»