Валерый Мікалаевіч Чарапіца (нар. , ст. Жудзілава, Унецкі раён, Бранская вобласць, Расія) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1956), прафесар (1991). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010)
Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (спецыяльнасць «Гісторыя», 1970; аспірантура, 1976).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1970, кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі, прафесар, у 1995—2015 — загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў, 1979—1995 — дэкан факультэта), адначасова Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2019, кафедра сацыяльна-гуманітарных навук, прафесар).
Навуковыя інтарэсы Гістарыяграфія; крыніцазнаўства; гісторыя рэлігіі; ваенная гісторыя; гістарычнае краязнаўства.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2000) Ордэн Францыска Скарыны (2010)
Літаратура Чарапіца Валерый Мікалаевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 542—543. Чарапіца Валерый Мікалаевіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2010 : біябібліяграфічны слоўнік. — Гродна, 2010. — С. 115—118. Чарапіца Валерый Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 137. Через прошлое ― к настоящему и будущему : сборник научных статей (к 65-летию профессора В. Н. Черепицы). — Гродно, 2010. Черепица Валерий Николаевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 421—422.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі