Цытау (, в.-луж. ням.: Sitte, , ,  — Жытава) — горад у зямлі Саксонія ў Германіі, размешчаны паблізу трайнога стыку меж Германіі, Польшчы і Чэхіі, каля ўпадзення ракі Мандау ў Нысу-Лужыцкую. Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Дрэздэн. Уваходзіць у склад раёна Гёрліц. Насельніцтва — 28 212 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Плошча — 25,42 км². Афіцыйны код — 14 2 86 470.

Горад падзелены на 9 гарадскіх раёнаў.

Геаграфія

Палажэнне Горад Цытау знаходзіцца каля падножжа гор Цытау на вышыні 230—285 метраў над узроўнем мора. На паўночным захадзе ад горада знаходзіцца Верхнялужыцкае ўзвышша. Цытаўская нізіна на паўднёвым усходзе пераходзіць у даліну Лужыцкай Нысы, якая цягнецца далей у Чэхіі. Усходняя мяжа горада супадае з германска-польскай граніцай, па якой цячэ рака Лужыцкая Ныса.

Суседнія грамады На поўдні Цытау мяжуе з грамадой Ойбін, на паўднёвым усходзе — з грамадой Альбэрсдорф і Бэрстдорф-Хёрніц. На паўночным захадзе — з грамадой Мітэльхервкіксдорф. На поўначы мяжуе з мястэчкам Острыц, на ўсходзе з польскім мястэчкам Багатыня.

Структура горада

Вядомыя асобы Міклаўш Андрыцкі, нацыянальны дзеяч лужыцкіх сербаў Крысціян Вайзэ, нямецкі пісьменнік і педагог

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Саксоніі