Жэтыген (, да 1993 года — Мікалаеўка) — ваенны аэрадром 1 класа, размешчаны ў Ілійскім раёне Алмацінскай вобласці Казахстана за 50 км на паўночны ўсход ад АлматыПилот самолета Су-24 во время полета уронил бомбу на жилой дом.
Здольны прымаць самалёты Іл-76, Ан-22, Ту-154 і больш лёгкія мадэлі. Таксама ёсць магчымасць пасадкі верталётаў усіх тыпаў.
Непадалёк размешчана аднайменнае сяло, дзе ёсць невялікі ваенны гарадок для служачых аэрадрома. Сяло Жэтыген з 2024 года мае статус горада і назву Алатау.
У студзені 2022 года на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў стаў (разам з алмацінскім аэрапортам) адным з пунктаў прыбыцця войскаў АДКБ. Пасля завяршэння разгортвання ўсіх замежных сіл заступіў пад ахову міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ССА Рэспублікі БеларусьЗадание миротворцев: спецрепортаж нашего корреспондента из Казахстана // СБ. Беларусь сегодня, 9 января 2022.
Гл. таксама Сілы паветранай абароны Рэспублікі Казахстан
Спасылкі Фотаздымкі аэрадрома Катэгорыя:Алмацінская вобласць