Ту́р'я — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 17 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 107 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰. Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Янчукі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў старыцу Нёмана на поўдзень ад вёскі Забор'е. Рэчышча каналізаванае. Прытокі: Тураўка, Лука.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна