Ту́р’я — рака ў Капыльскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток Нёмана.

Даўжыня ракі 35 (32Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» ) км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рымашы Капыльскага раёна, працякае па паўночнай ускраіне Капыльскай грады, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Касцяшы Уздзенскага раёна.

Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, шырынёй 0,5—1,5 км. Абалона роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня пераважна 10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Сярод прытокаў — рака Гніліца (справа). Каля вёскі Руднікі на рацэ сажалка.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Рэкі Уздзенскага раёна