Кадыскі хлеб (; таксама сустракаецца назва Кадыскі турон, , і транслітарацыя пан дэ Кадыс) — дэсерт іспанскай кухні, паходзіць з паўднёва-іспанскага горада Кадыс.
Дэсерт уяўляе сабой «буханку» з запечанага марцыпана з начынкай з цукатаў. Па сваім памеры, метаду падрыхтоўкі (выпяканне, ці, дакладней, абпальванне ў печы) і вонкавым выглядзе нагадвае хлеб. На паверхню кадыскага хлеба перад выпяканнем часам наносіцца які-небудзь узор.
Лічыцца, што ў сучасным выглядзе страва з’явілася ў 1950-х гадах у кадыскай кандытарскай «Вена», уладальнікам і шэф-кухаром якой быў Антоніа Вальс Гарыда (). Тым не менш, інфармацыя аб марцыпанавых «булачках» з цукатамі ў Кадысе фіксуецца з XIX стагоддзя, але яны, верагодна, былі меншага памеру. На сённяшні дзень кадыскі хлеб з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай горада і папулярнай стравай мясцовага каляднага стала.
Катэгорыя:Іспанская кухня Катэгорыя:Дэсерты Катэгорыя:Кандытарскія вырабы