Алена Раманаўна Ляшковіч (нар. 1961(?), Сасноўшчына, Вілейскі раён) — беларускі музеязнавец.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Сасноўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Рамана Юльянавіча і Юзэфы Іосіфаўны Ляшковічаў. Вучылася ў Даўгінаўскай сярэдняй школе. Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаЛЯШКОВІЧ Алена Раманаўна. Скарбніца Купалавай спадчыны.
У 1986—1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1991 па 2007 год — лабарант лабараторыі праектавання і прагназавання развіцця культуры, метадыст сектара арганізацыі вучэбна-метадычнай работы, навуковы супрацоўнік лабараторыі музейнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.
З 2007 года — дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Звольнена 4 студзеня 2022 года з ініцыятывы наймальніка. Як паведаміў Reform.by, спасылаючыся на свае крыніцы з музейных колаў, прычынай звальнення Ляшковіч стала яе прынцыповая адмова звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын.
Узнагароды Узнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013).
Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу навуковых публікацый па пытаннях купалазнаўства.
Сям’я Нявесткай Алены Ляшковіч з’яўляецца незалежная журналістка Наталля Лубнеўская.
Катэгорыя:Купалазнаўцы Катэгорыя:Музеязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі