Універсітэт імя Альфонса X Мудрага () — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда каля Мадрыда. Названы ў гонар караля Альфонса X.

Заснаваны ў 1992 годзе, гэта быў першы прыватны іспанскі ўніверсітэт, упаўнаважаны на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне вышэйшай адукацыі парламентам краіны ў 1993 годзе. Хесус Нуньес стварыў вучэльню пасля дасягнення пагаднення з гарадскімі ўладамі Вільянуэва-дэ-ла-Каньяда, якія далі яму права карыстацца 1 млн м² зямлі на 75 гадоў, каб пабудаваць кампус будучага ўніверсітэта.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Іспаніі Катэгорыя:Мадрыд (аўтаномная супольнасць)