«Доктар Стрэндж» () — амерыканскі фантастычны фільм 2016 года пра супергероя коміксаў кампаніі «Marvel Comics» Доктара Стрэнджа. З’яўляецца 14-й па ліку карцінай у кінематаграфічным сусвеце «Marvel».
Сюжэт Страшная аўтакатастрофа паставіла крыж на кар’еры паспяховага нейрахірурга Доктара Стрэнджа. Страціўшы надзею, ён адпраўляецца ў падарожжа ў пошуках вылячэння і адкрывае ў сабе неверагодныя здольнасці да трансфармацыі прасторы і часу. Цяпер ён — злучнае звяно паміж паралельнымі вымярэннямі, а яго місія — абараняць жыхароў Зямлі і супрацьдзейнічаць Злу, якое б аблічча яно ні прымала.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2016 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна