Лаўжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Мікіціха.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — станцыя Лоўжа. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Сіроцінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бываліна, Ласвіцкія, Новае Дворышча, Плігаўкі і Старое Дворышча), з Обальскага сельсавета — 14 населеных пунктаў (Абалонне, Брыцікі, Гатаўскія, Гушчына, Заполле, Крыцкія, Лабатка, Плігаўкі, Равенец, Спаскае, Станіславова, Ферма, Цаўі і Чарнічонкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна за выключэннем 9 населеных пунктаў (Баравыя, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда, Слабада і Шняўка), якія былі ўключаны ў склад Віцебскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета Віцебскага раёна вернута вёска ШняўкаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага і 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. З 30 ліпеня 1966 года — сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (Баравыя, Барсукі, Варанькі, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда і Слабада)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лаўжанскага сельсавета 48 населеных пунктаў. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску МікіціхаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1835 чалавек, з іх 92,0 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1488 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе