Эндру Альберт Крысціян Эдвард Маўнтбэтэн-ВіндзарРусские корни, титулы и порядок наследования престола: разбираемся в королевской семьеAndrew is officially deleted from public life in rapid change – as all royal titles & honours he has lost are revealed (; нар. , ) — трэцяе дзіця (і другі сын) каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і яе мужа Філіпа.
30 кастрычніка 2025 года пазбаўлены тытулаў прынца Вялікабрытаніі і герцага Ёркскага і афіцыйна выкарыстоўвае прозвішча Маўнтбэтэн-ВіндзарБез дома и работы: к чему привела дружба сына Елизаветы II с педофиломAndrew Mountbatten Windsor: What is the history of the former duke’s new name?.
Біяграфія Вучыўся ў пачатковай школе Heatherdown Prep, затым у школе хлопчыкаў Gordonstoun, у якой у свой час вучыліся яго бацька і старэйшы брат. І, нарэшце, скончыў канадскі каледж Lakefield.
У 1979 годзе Эндру паступіў у Каралеўскі вайскова-марскі каледж, дзе вывучыўся на пілота верталёта. У 1982 годзе ён стаў афіцэрам 820-й ваенна-марской авіяцыйнай эскадрыллі, прыпісанай да авіяносца Invincible.
Калі ў красавіку 1982 пачалася Фалклендская вайна, Invincible прыняў у ёй удзел. Эндру быў другім пілотам верталёта Sea King і ўдзельнічаў у баявых вылетах.
У 1984 годзе Эндру быў прызначаны асабістым ад’ютантам каралевы. Гэтую пасаду ён займаў да 1987 года, калі стаў інструктарам у верталётнай эскадрыллі. У 1988—89 гадах ён быў афіцэрам на эсмінцы «Эдынбург», затым быў верталётчыкам на фрэгаце «Кэмпбелтаўн», а з 1993 па 1994 год камандаваў мінным тральшчыкам «Катэсмор». Затым ён зноў быў пілотам, штабным афіцэрам, завяршыў ваенную кар’еру ў 2001 годзе, даслужыўшыся да афіцэра ваенна-марскога штаба, які адказвае за міжнароднае супрацоўніцтва, у званні камандэра. У 2005 годзе ён атрымаў званне капітана, у 2010 годзе — контр-адмірала, у 2015 годзе-віцэ-адміралаNaval Career.
Дзейнасць З 2001 года Эндру працаваў спецыяльным прадстаўніком Вялікабрытаніі па міжнародным гандлі і інвестыцыях, у яго абавязкі ўваходзіла прадстаўленне краіны на гандлёвых кірмашах і канферэнцыях па ўсім свеце.
3 верасня 2012 года Эндру быў адным з 40 людзей, якія спусціліся па вяроўцы з хмарачоса The Shard, каб прыцягнуць інвестараў у фонды Outward Bound і Royal Marines Charitable.
З 2014 года ў рамках праекта Pitch@Palace прынц Эндру падтрымаў прадпрымальнікаў, дзеліцца з імі кантактамі патэнцыйных інвестараў.
Скандалы і абвінавачванні У 2005 годзе прынц Эндру апынуўся ўцягнуты ў скандал вакол амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, з якім ён пазнаёміўся ў 1990-я гады: Эпштэйна абвінавацілі ў сексуальнай сувязі з непаўналетняй, і на судзе па справе Эпштэйна сведка Вірджынія Робертс заявіла, што ў 2001 годзе, калі ёй было 17 гадоў, фінансіст прымушаў яе займацца сексам з ім і іншымі мужчынамі, уключаючы прынца Эндру. У 2008 годзе Эпштэйн, пайшоўшы на здзелку са следствам быў прысуджаны да 18 месяцаў пазбаўлення волі. Прынц Эндру не перапыніў адносін з Эпштэйнам і, пасля яго вызвалення, некалькі разоў гасцяваў у яго дома ў Нью-Ёрку. 6 ліпеня 2019 года Эпштэйн быў зноў затрыманы і падчас папярэдняга следства пакончыў з сабой у турэмнай камерыПринц Эндрю прекратит исполнять официальные обязанности из-за скандала с Эпштейном.
У лютым 2011 года, падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі, член парламента Крыс Браянт абвінаваціў Эндру ў тым, што ён быў «не толькі блізкім сябрам Саіфа аль-Іслама Кадафі, але і прыяцелем асуджанага лівійскага зброевага кантрабандыста Тарэка Кайтуні». Пасля гэтага Эндру пазбавіўся пасады спецыяльнага прадстаўніка па міжнародным гандлі і інвестыцыях.
Брытанская каралеўская сям’я неаднаразова заяўляла, што агучаныя ў адрас прынца абвінавачванні, звязаныя з Эпштэйнам, не маюць ніякага дачынення да рэальнасці. Сам прынц на працягу доўгіх гадоў асабіста не каментаваў гэтую гісторыю. У сярэдзіне лістапада 2019 года, аднак, ён даў інтэрв’ю Бі-бі-сі, у якім распавёў аб сваім сяброўстве з Эпштэйнам і паспрабаваў абвергнуць сцверджанні аб сексуальнай сувязі з 17-гадовай дзяўчынай. Пасля выхаду праграмы ў эфір, прынц падвергнуўся рэзкай крытыцы з боку грамадскасці: яго абвінавацілі ў няшчырасці і ў тым, што ён не выказаў спагады пацярпелым дзяўчатам. 20 лістапада прэс-служба Бакінгемскага палаца ад імя прынца Эндру паведамілаA statement by His Royal Highness The Duke of York. 20th November, 2019, што ён часова адмовіўся ад выканання афіцыйных абавязкаў у якасці члена каралеўскай сям’і з-за скандалуПринц Эндрю отказался от обязанностей из-за скандала с Эпштейном // РБК, 20.11.2019.
13 студзеня 2022 года прынц быў пазбаўлены ўсіх воінскіх званняў (апроч вайскова-марскіх) і каралеўскіх патранажаў.
Сям’я Быў жанаты на Сары Фергюсан з 23 ліпеня 1986 года да 30 мая 1996 года. У іх дзве дачкі: Беатрыс (нар. 8 жніўня 1988 года) і Яўгенія (нар. 23 сакавіка 1990 года).
Тытулы
Тытул герцага Ёркскага быў падараваны Эндру 23 ліпеня 1986 года — у дзень жаніцьбы на Сары Фергюсан.
17 кастрычніка 2025 года Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Таксама ён адмовіўся ад званняў Рыцара Вялікага крыжа Каралеўскага Вікторыянскага ордэна і Каралеўскага рыцара-кампаньёна Высакароднага ордэна ПадвязкіПринц Эндрю отказался от титула герцога из-за скандала с Эпштейном .
30 кастрычніка 2025 года кароль Карл III пазбавіў яго «геральдычнага стылю, тытулаў і ушанаванняў прынца».
Да пазбаўлення тытула прынца Эндру, як член каралеўскай сям’і, меў асабісты герб, заснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
Узнагароды КраінаДатаУзнагарода6 лютага 1977Медаль Срэбнага юбілею каралевы Лізаветы II1982Медаль Паўднёвай Атлантыкі з разеткай1988Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа1990Памятны медаль Новай Зеландыі 19902001Знак Узброеных сіл6 лютага 2002Медаль Залатога юбілею каралевы Лізаветы II2005Памятны медаль Стагоддзя Саскачавана23 красавіка 2006—кастрычнік 2025Рыцар ордэна Падвязкі2010Ордэн Федэрацыі21 лютага 2011—кастрычнік 2025Рыцар Вялікага крыжаКаралеўскага Віктарыянскага ордэна2 чэрвеня 2003—21 лютага 2011Рыцар-камандор 19 снежня 1979—2 чэрвеня 2003Камандор6 лютага 2012Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II2015Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла12 ліпеня 2017Princess Anne, Prince Andrew & Prince Harry receive Spanish Honour for their role in State VisitКамандор 1 класа ордэна Ізабелы Каталіцкай
У культуры Герцаг Ёркскі стаў адным з персанажаў мастацкага фільма «Спенсер: таямніца прынцэсы Дыяны» (2021), дзе яго сыграў Ніклас Корт.
Крыніцы
Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Адміралы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэзідэнты Футбольнай асацыяцыі Англіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла Катэгорыя:Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II Катэгорыя:Кавалеры ордэна Падвязкі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі