Якуб Наркевіч-Ёдка (, маёнтак Турын, цяпер аграгарадокРешение Пуховичского районного Совета депутатов от 23.01.2009 № 142 «О преобразовании деревни Турин Туринского сельсовета в агрогородок» Пухавіцкага раёна — , Вена) — беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1900), член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства (1889).
Належаў да старажытнага шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў гербу «Ліс».
Біяграфія Скончыў Мінскую гімназію (1865), працягваў навучанне ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене.
У 1872 годзе ў маёнтку Атонава (сёння вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) пабудаваў метэаралагічную станцыю (у 1888 годзе перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Уздзенскага раёна). У 1881 годзе стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіПозабытые достижения науки.
З 1890 года супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу.
Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі на Гідраметцэнтр Беларусі Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што О. Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых доследах)»Дасько, А. Д. Я. А. Наркевіч-Ёдка // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, кафедра інфарматыкі і асноў электронікі БДПУ імя Максіма Танка.
Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў метады лячэння нервовых захворванняў электрычным токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў, выкарыстоўваў лячэнне кумысам, лячэнне святлом, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды.
Літаратура
Спасылкі Екатерина Соболева. Позабытые достижения науки //rodvzv.ru
Катэгорыя:Фізікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Біёлагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Наркевічы-Ёдкі Катэгорыя:Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі