Я́звінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Язвіна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пагарэліцкі сельсаветУ дакументах часта сустракаецца памылковы варыянт — Пагарэлецкі сельсавет у складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пагарэліца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Язвіна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жаробыцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 1 красавіка 1960 года ў склад Сіроцінскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Альшанка, Барсукі, Бубны, Грабніца, Града, Грышаны, Дворышча, Ермачкі, Зачэрнае, Казаногава, Касцюкі, Мазурына, Мішчанкі, Навасёлкі, Новая Дзярэўня, Самусяты, Слабада, Сянькова, Філіпенкі і Чысці), а ў склад сельсавета з Лескавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Башні, Будавесць, Саладухі Палявыя і Саладухі Пушчавыя)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 19 красавіка 1973 года сельсавет перайменаваны ў ЯзвінскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 красавіка 1973 г. Аб перайменаванні Пагарэлецкага сельсавета Шумілінскага раёна і Парэцкага сельсавета Расонскага раёна Віцебскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Язвінскага сельсавета 13 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года Язвінскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Светласельскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Башні, Дубраўскае, Завяззе, Лажок, Мазекі, Полцева, Саладухі Пушчавыя, Ужляціна, Цербяшова і Язвіна.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шумілінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе