Вяндра — карта Эстоніі () — гарадскі пасёлак у воласці Пых’я-Пярнумаа павета Пярнумаа, Эстонія. Да рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года Вяндра быў пасялковай воласцю. Пасля рэформы нараўне з пасёлкам Пярну-Яагупі з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам воласці Пых’я-Пярнумаа.
Геаграфія Размешчаны за 40 кіламетраў на паўночны ўсход ад павятовага цэнтра — горада Пярну, за 110 км ад Таліна. Плошча пасёлка — 3,2 км². Вышыня над узроўнем мора — 42 метры. Праз пасёлак працякае рака Вяндра.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Танел Кангерт (нар. 1987) — эстонскі шашэйны велагоншчык Лідзія Койдула (1843—1886) — эстонская паэтэса, празаік Алар Ланеман (нар. 1962) — эстонскі ваенны дзеяч, міністр унутраных спраў Эстонскай Рэспублікі (2020—2021) Карл Эрнст Сяргава (1868—1958) — эстонскі пісьменнік. Эркі Таміксаар (нар. 1969) — эстонскі гісторык навукі, географ
Зноскі
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі Катэгорыя:Пярнумаа