Алякса́ндр Васі́левіч Гара́чкін (,  — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія З рабочых. Член КПСС з 1939. Скончыў Маскоўскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1960).

З 1931 года ў тэкстыльнай прамысловасці, з 1940 года намеснік наркама тэкстыльнай прамысловасці БССР. У Вялікую Айчынную вайну выконваў даручэнні ЦК КП(б)Б і СНК БССР. З 1945 года наркам, з 1946 года міністр тэкстыльнай прамысловасці, пасля аб’яднання з міністэрствам лёгкай прамысловасці прызначаны першым намеснікам міністра лёгкай прамысловасці БССР, пасля старшыня праўлення Белпрамсавета, першы намеснік міністра лёгкай прамысловасці СССР. З кастрычніка 1956 па ліпень 1983 года пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР.

На XIX з’ездзе КП(б)Б абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на 21—27 з’ездах КПБ — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5—7 скліканняў. Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Народныя камісары БССР Катэгорыя:Міністры БССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР