Крацьэ́х (кхмер. ក្រចេះ) — правінцыя на ўсходзе цэнтральнай часткі Камбоджы. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі таксама носіць назву Крацьэх. Плошча — 11094 км². Крацьэх мяжуе з правінцыямі Мандалькіры (на ўсходзе), Стынгтраенг (на поўначы), Кампонгтхам (на захадзе), Кампонгцям (на паўднёвым захадзе), а таксама з В’етнамам (на поўдні). Рака Меконг перасякае правінцыю з поўначы на поўдзень; на тэрыторыі Крацьэх размешчаны ўчастак ракі працягласцю 140 км. Узровень Меконга паблізу горада Крацьэх моцна вагаецца, многія астравы затапляюцца.

Катэгорыя:Правінцыі Камбоджы