Конг, Кахконг () — востраў у раёне Кахконг, правінцыя Кахконг, Камбоджа; найбуйнейшы востраў краіны. Востраў Конг выцягнуты з поўначы на поўдзень на 19,5 км, з захаду на ўсход — на 5-6 км, плошча — каля 100 км², даўжыня берагавой лініі — каля 53 км. Востраў цалкам пакрыты лесам, які стаіць на ўзгорках вышынёй да 420 метраў над узроўнем мора. Адлегласць ад мацерыка — менш за 400 метраў (ад паўночна-ўсходняга ўскрайку вострава). Невялікае ваеннае паселішча ў паўночнай частцы вострава і «плывучая вёска» ў паўднёва-ўсходняй.
Катэгорыя:Астравы Камбоджы Катэгорыя:Астравы Паўднёва-Кітайскага мора