Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук () — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны восенню 2002 года шляхам аб’яднання адзінаццаці папярэдніх навучальных устаноў па падрыхтоўцы настаўнікаў.

Установа забяспечвае наступныя функцыянальныя вобласці: навучанне будучых педагогаў усіх узроўняў (дашкольных, пачатковых, малодшых і сярэдніх, прафесійна-тэхнічных) адукацыя і паслугі для настаўнікаў, кіраўнікоў школ, школьных саветаў, выкладчыкаў і бацькоў профільныя даследаванні і распрацоўкі

Больш за 4 000 студэнтаў і каля 21 500 удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі кожны год праходзяць навучанне ва ўніверсітэце. Ва ўніверсітэце працуюць 627 выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў, а таксама каля 260 супрацоўнікаў у адміністрацыйных і тэхнічных службах на поўны або няпоўны працоўны дзень.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Швейцарыі Катэгорыя:Цюрых Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы