Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных навук () — група швейцарскіх дзяржаўных вышэйшых навучальных ўстаноў у Цюрыху.
Установа адукацыі з каля 19 500 студэнтаў з'яўляецца найбуйнейшым з дзевяці швейцарскіх універсітэтаў прыкладных навук. Разам вучэльні групы ўтвараюць другую па велічыні ВНУ Швейцарыі пасля Цюрыхскага ўніверсітэта.
Фінансуецца кантонам Цюрых і, такім чынам, знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, за выключэннем Цюрыхскага ўніверсітэта прыкладных эканамічных навук, які мае недзяржаўнае фінансаванне.
Структура Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных навук Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Швейцарыі Катэгорыя:Цюрых