Дабрамы́слінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дабрамыслі.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабрамысленскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабрамысль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Выдрэйскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Бор, Мар’янова і Рэчкі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16., якая 1 красавіка 1960 года перададзена ў склад Крынкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабрамысленскага сельсавета 15 населеных пунктаў. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Дабрамыслінскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета тэрыторыя скасаванага Горбаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1, Горбава 2, Малькава і Сітна)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Жалудова і ЦіханаваРешение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2213 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 83,1 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 2,3 % — украінцы, 0,7 % — малдаване; паводле перапісу 2019 года — 1947 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе