Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» — дзяржаўная бібліятэка Беларусі, заснаваная ў студзені 1929 года ў Віцебску ў якасці аддзялення Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі. На канец 2016 г. змяшчала 708 622 асобнікі выданняў. За 2016 г. 44 117 чытачоў (12 % насельніцтва Віцебску, 3,7 % насельніцтва Віцебскай вобласці) ажыццявілі 852 520 наведванняў бібліятэкі, падчас якіх атрымалі 868 215 асобнікаў выданняў (па 19,7 на чытача).
На 2017 г. бібліятэка працавала з панядзелка па чацвер з 10:00 да 21:00, у суботы і нядзелі — з 10-ай да 18-ай гадзіны. Аддзел дзіцячай літаратуры па пр. Будаўнікоў, д. 10 працаваў з панядзелка па пятніцу і ў нядзелі з 10:00 да 19:00. Чытачы з прапіскай у Віцебску мелі права браць да 5 выданняў з абанементу (на дом) на тэрмін да 30 дзён. За плату бібліятэка ажыццяўляла: капіраванне; сканаванне; выдачу дакументаў з чытальні на дом; бронь дакументаў; раздрукоўку; брашураванне аркушаў спружынай; складанне бібліяграфічнага апісання; нарады і выстаўкі; заняткі па інфарматыцы, літаратуры і англійскай, нямецкай і французскай мовах. За 2016 г. бібліятэка выканала платных паслуг на 13137,21 руб. ($6569,26).
Назва У кастрычніку 2003 года, у рамках ініцыятывы Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы па ўшанаванні памяці да 80-годдзя Васіля Быкава, было прапанавана назапць абласную бібліятэку ў гонар вялікага беларускага пісьменніка радзіма якога знаходзіцца на Віцебшчыне. Ідэю перайменавання падтрымалі таксама грамадскія актывісты Віцебска і Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ. Але, арганізацыі пенсіянераў і ветэранаў Віцебска выступілі супраць. Яны прывялі аргумент (ліст Раўзона ў газеце «Віцебскі рабочы»), што «Быкаў, канечне, неблагі пісьменнік, але параўнаць яго з Леніным немагчыма».
Гісторыя 1 студзеня 1929 года ў Віцебску (Беларуская ССР) па вуліцы Валадарскага, д. 1/3 заснавалі Віцебскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (БДБ). Аснову кнігазбору склалі бібліятэкі археалагічнага інстытута, Інстытута народнай адукацыі і Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея. Пры стварэнні кнігазбор налічваў 35 тыс. кніг. Працавалі 5 аддзелаў: агульны, беларусазнаўчы, яўрэйскі, замежных і старадрукаваных кніг, перыядычнай літаратуры. Бібліятэка мела 3 супрацоўнікаў, статус навуковай і папаўнялася паступленнямі з Беларускай кніжнай палаты. З 1934 г. бібліятэка пачала атрымліваць 2 абавязковыя платныя асобнікі беларускіх выданняў і мела 558 чытачоў. У 1937 г. лік супрацоўнікаў вырас да 4.
У 1938 г. Віцебскае аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі БССР пераўтварылі ў Віцебскую абласную бібліятэку ў сувязі са стварэннем Віцебскай вобласці. У маі 1941 г. налічвалася 9 бібліятэкараў. Пасля пачатку 22 чэрвеня 1941 г. Вялікай Айчыннай вайны частку кнігазбору вывезлі на ўсход. У час нямецкая акупацыі бібліятэку разбурылі. У жніўні 1944 г. бібліятэка ўзнавіла дзейнасць пасля адновы кнігазбору пры дапамозе Дзяржаўнага фонду літаратуры СССР, які паставіў кнігі з Масквы, Ленінграда і Казахскай ССР. У 1967 г. бібліятэка пераехала ў новы будынак плошчай каля 5000 м² з чытальнямі на 500 месцаў.
На май 2012 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы было 118 супрацоўнікаў сярэдняга ўзросту каля 39 гадоў. У фондах размяшчалася 710 тыс. асобнікаў выданняў. Налічвалася звыш 56 000 чытачоў, што было найбольшым паказчыкам сярод абласных бібліятэк Беларусі.
За 2016 г. абслужыла 44 117 (99,3 %) непасрэдных і 308 аддаленых чытачоў, з іх 4210 (9,5 %) дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Чытачы атрымалі 868 215 асобнікаў выданняў (19,7 выдання на чытача, абарачальнасць фонду 1,2). Сярэднедзённая выдача склала 2894 асобнікаў. Адбылося 852 520 непасрэдных наведванняў бібліятэкі і 621 084 наведванні яе сайта. За 300 каляндарных дзён працы сярэднедзённая наведвальнасць склала 771 чытач. Са 110 супрацоўнікаў 72 працавалі ў аддзелах абслугоўвання, з іх 55 уласна работнікаў. У сярэднім на бібліятэкара прыпадала 882 чытачы і 17 364 асобнікаў дакументавыдачы. У фонд бібліятэкі набылі 15 175 выданняў за 215,9 тыс. рублёў ($108 тыс.; у сярэднім 14,23 руб. за выданне). На канец года фонд бібліятэкі склаў 708 622 асобнікі, гэта значыць вырас за год на 2813 асобнікі (+0,4 %). За год правялі 101 выставу з удзелам 9505 наведнікаў (94 наведнікі ў сярэднім).
Аддзелы 12 аддзелаў абслугоўвання, з іх 3 уласна чытальні: агульная чытальня — даведнікі; абанементу і міжбібліятэчнага абанементу (МБА) — звыш 77 000 асобнікаў перыёдыкі, мастацкай літаратуры і выданняў па гуманітарных навуках; дзіцячай літаратуры (пр. Будаўнікоў, д. 10) — каля 90 000 асобнікаў і каля 100 назваў перыёдыкі; захоўвання асноўнага фонду (з 1953 г.) — звыш 500 000 асобнікаў, у тым ліку газеты і часопісы з 1944 года і звыш 300 рэдкіх кніг; каталогаў — з 1997 г. і электроннага, дзе звыш 600 000 бібліяграфічных запісаў у 7 базах даных «Кнігі», «Артыкулы», «Краязнаўства», «Мастацтва», «Нямецкая літаратура», «Аўтарэфераты» і «Каталог часопісаў»; краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі (з 1 лютага 2012 г.,) — звыш 22 000 асобнікаў, у тым ліку картаграфічных і выяўленчых выданняў, статыстычных зборнікаў і кампакт-дыскаў; літаратуры па мастацтве (з 1967 г.) — звыш 38 000 асобнікаў, у тым ліку альбомы, нотныя выданні, фанатэка і 16 назваў перыёдыкі; перыядычных выданняў (з 1967 г. як сектар, з 1991 г. аддзел) — каля 40 назваў газетаў і звыш 200 назваў часопісаў за апошнія 3 гады; эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры — звыш 33 000 друкаваных выданняў, у тым ліку Дзяржаўныя стандарты (ДАСТ) і Будаўнічыя нормы і правілы (БНіП), 184 назвы газетаў і часопісаў; інфармацыйна-бібліяграфічны — слоўнікі; нямецкая чытальня (з 7 ліпеня 1998 г.) — нямецкамоўныя кнігі, звыш 30 назваў часопісаў і 2 газеты, мастацкія фільмы і аўдыёпадручнікі; электронная чытальня (з 15 верасня 2010 г., з 1 лютага 2012 г. аддзел) — бясплатны доступ у сеціва, аўдыёкнігі і навукова-папулярныя фільмы на DVD.
3 фунцкцыянальныя аддзелы: аўтаматызавання бібліятэчных працэсаў (з 1998 г., з 2006 г. аддзел) — кіруе лакальнай вылічальнай сеткай на 100 рабочых месцаў; бібліятэказнаўства (з 1939 г., з 1956 г. аддзел); камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў (з 1995 г. аўтаматызаваны).
Спасылкі Электронны каталог Бюлетэнь новых паступленняў (штомесячны) Падпіска (на паўгоддзе) У Фейсбуку
Катэгорыя:Бібліятэкі Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:Вуліца Леніна (Віцебск) Катэгорыя:1929 год у Віцебску