Каласін (тайск. กาฬสินธุ์) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, за 520 км ад Бангкока. Насельніцтва — 981655 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтр — горад Каласін.
На гербе намаляваны краявід, які складаецца з сажалкі і гор. Вада ў гэтай сажалцы цёмнага колеру, бо назва рэгіёна перакладаецца як «чорная вада». Такі герб сімвалізуе ўрадлівасць земляў правінцыі.
Катэгорыя:Правінцыі Тайланда