Пінг — карта Тайланда — рака на паўвостраве Індакітай, на паўночным захадзе Тайланда, правы прыток найбуйнейшай ракі краіны — Менам-Чао-Прая.

Свой пачатак бярэ ў паўночна-ўсходняй частцы горнага хрыбта Танэнтаўнджы, на поўначы Тайланда. У ніжнім цячэнні працякае па Менамскай нізіне. На рацэ знаходзяцца гарады Чыянгмай, Так, Лампхун, Накхонсаван і Кампхэнгпхет. Найбуйнейшы прыток (левы) — рака Ванг. Вышэй вусця Ванга ў 1966 годзе было пабудавана вадасховішча даўжынёй больш за 100 км, гідравузел Бхумібол з плацінай вышынёй 154 м і ГЭС магутнасцю каля 500 МВт.

Рака найбольш паўнаводная з красавіка па лістапад — у перыяд мусонных дажджоў, воды ракі выкарыстоўваюцца ў ірыгацыйным земляробстве (рысаводства).

Плошча басейна ракі — 33 896 км², а з галоўным прытокам — ракой Ванг — 44 688 км². Даўжыня ракі 569 км (каля 800 км з прытокамі). Каля ракі размешчаны аднайменны нацыянальны парк.

Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Басейн Паўднёва-Кітайскага мора