Рыгор Васі́левіч Канава́лаў (, в. Лагуны Гомельскага павета , цяпер Гомельскай вобласці — ) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія З сялян. Член КПСС (1938).
Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава ў Мінску (1939), ВПШ пры ЦК КПСС (1956).
Працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына» (1933—1934), Дзяржаўным выдавецтве БССР (1938—1941). У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. З 1946 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. З 1960 года намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры Савеце Міністраў БССР, з 1963 да 1975 года старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку.
Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР