Новыя сілы () — кааліцыя ўзброеных груповак, якая дзейнічала ў Кот-д’Івуары ў гады Першай і Другой Івуарыйскіх войн. Змагалася супраць сіл прэзідэнта Ларана Гбагбо.

Гісторыя 19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуар ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Касцяком мяцежнікаў сталі звольненыя вайскоўцы. Іх кіраўніком быў Рабер Геі, але ён загінуў у першы дзень выступлення. Новым лідарам стаў Гіём Саро. Ён аб’яднаў антыўрадавых баевікоў у арганізацыю «Патрыятычныя сілы», якая ў снежні таго ж года разам з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі стане часткай кааліцыі «Новыя сілы». Паўстанцы захапілі ўвесь поўнач краіны, але былі прыпынены французскімі войскамі, якія разам з міратворцамі ААН размясціліся ўздоўж фронту.

Да 2007 годзе «Новыя сілы» кантралявалі 60 % тэрыторыі дзяржавы (193 000 км²). Мяцежнікі захавалі за сабой паўночны раёны нават пасля падпісання мірнага пагадненняLes dix commandants qui gênent Abidjan

У 2010—2011 годзе, на фоне спрэчкі вакол выніку прэзідэнцкіх выбараў, ваенны канфлікт успыхвае зноў. «Новыя сілы» разам з партыяй «Аб’яднанне рэспубліканцаў», заручыўшыся ваеннай дапамогай Францыі і Украіны, атрымалі перамогу ў супрацьстаянні з уладамі. Пасля вайны многія паўстанцы былі інтэграваны ў івуарыйскую армію. У студзені 2017 года ветэраны «Новых сіл» у шэрагах войска паднялі мяцеж, патрабуючы паляпшэння ўмоў жыцця і павышэння аплаты працы.

Склад Кааліцыя аб’яднала ўзброеныя атрады такіх палітычны партый як Патрыятычны рух Кот-д’Івуара, Івуарыйскі рух Вялікага Захаду і Рух за справядлівасць і мір. У шэрагах паўстанцаў дзейнічалі прадстаўнікі народаў малінка, сенуфа, лобі, дзьюлаВ Кот-д’Ивуаре произошел вооруженный мятеж. Убит бывший глава страны Робер Гей.

Камандаванне Начальнікам штаба прызначаны генерал Сумайла Бакаёка, а яго намеснікам — Ісіяка УатараWattao : Parcours d’un militaire ivoirien, ex-chef de guerre devenu caïd.

Занаванне Войскі паўстанцаў былі разбіты на дзесяць зон, названых па адпаведным дэпартаментамUnited Nations, 'Final Report of the Group of Experts on Cote d’Ivoire pursuant to Paragraph 11 of Security Council Resolution 1842 (2008) concerning Cote d’Ivoire,' S/2009/521, 9 October 2009: Зона 1 (Боуна). Камандуючы Муру Уатара. У пачатку паўстанне асабісты склад валодаў вялікай колькасцю дзяўчат. Жанчыны служылі ў падраздзяленні «Атчэнгэ», што ў перакладзе з маорэ азначае «мы ідзём туды». Зона 2 (Катыёла). Камандуючы Эрве Пелікан Туры. Зона 3 (Буаке). Камандуючыя Ісіяка Уатара да Вата і Шэрыф Усман. Зона 4 (Манкона). Камандуючы Зуман Уатара. Зона 5 (Сегела). Камандуючы Захар Кані, які лічыўся адным з самых жорсткіх паўстанцкіх камандзіраў. Хадзілі чуткі, што ён валодаў магічнымі здольнасцямі. Пасля канфлікту з кіраўніцтвам быў сасланы ў Буркіна-Фасо, а на яго месца прыйшоў Ісіяка УатараCes chefs de guerre qui ont porté Ouattara au pouvoir|périodique=Slate|date=26 avril 2011. Зона 6 (Ман). Камандуючы Ласені Фафана. Зона 7 (Туба). Камандуючы Абудрахаман Траарэ. Зона 8 (Адзіене). Камандуючы Усман Кулібалі. Зона 9 (Бундыалі). Камандуючы Гаўсу Кані. Зона 10 (Карога). Камандуючы Фафіе Марцін Куаку. За неаднаразовыя ваенныя злачынствы трапіў пад санкцыі ААН. У пачатку паўстання зоны «Новых сіл» былі перададзены ў вядзенне аператыўных камандуючых (АК), а затым — у вядзенне занальных камандзіраў (камзанаў).

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2011 годзе