Мя́дзелка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 775 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Назва Звязана з назвай возера Мядзел. У XVII стагоддзі для тапоніма, што паходзіць ад назвы возера, засведчаныя варыянты «Мядзел» і «Мядзолы»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 249.. Апошняя форма лічыцца больш аўтэнтычнай, яна дайшла ў выглядзе польскага Miadzioł і мае прамы адпаведнік у літоўскім тапоніме Medžiolai (назва вёскі ля ракі Вяллі каля літоўскага Еўя).

У назвах «Мядзолы» (Miadzioł), Medžiolai корань Med- пашыраны балцкім назоўным фармантам -ol- (як у назве прытоку Пцічы рэчкі Даколкі і інш.)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 197..

Найбліжэй з гідранімічным коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208—209.. Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» (лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчамі)J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 706—707..

Назва Мядзел сягае протабалцкага значэння «сярэдзіна; сярэдні; пасярод». Яна з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы рэк Таропа, Віцьба, якія звязаныя з літоўскім tarpe «пасярод», viduje «пасярэдзіне» (ад tarpas «прамежак», vidus «сярэдзіна»).

Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай "працярэблівання" рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti "утыкаць; капаць, пракопваць").

Таго ж паходжання таксама назва возера Мядзесна (на поўначы ад Віцебска).

Асноўныя прытокі Праваруч: Лучайка, Аржоўка. Леваруч: Альшанка, Вінгра.

На рацэ Горад: Паставы. Сажалкі: Пастаўскае возера (плошча 27 га).

Асноўныя звесткі Выцякае з возера Мядзел каля вёскі Лапосі Мядзельскага раёна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бірвіта Пастаўскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 250—400 м. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча ўмерана звілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 53 % аб’ёму гадавога сцёку. Максімальны ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, максімальная 2,1 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы крыгаход 2 сутак.

У басейне ракі азёры Азёркі, Воўчына, Доўжа, Чэцверць, Світа, Споры, Глодава, Думбля, Загацце, Задзеўскае, Ксяндзоўскае, Кавалькі, Мажэйскае, Сляпі́ца — С. 545., Белае і інш.

Зноскі

Літаратура

Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Спасылкі

Рака Мядзелка

Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна