Луча́йка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны).
Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаўрылавічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Маскалішкі. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы.
Даўжыня Лучайкі 46 км. Плошча вадазбору 258 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Азёрнасць вадазбору каля 1 %. Даліна пераважна трапецападобная. Абалона двухбаковая, у высокай і сярэдняй плыні большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—600 м, у нізкай плыні звужваецца да 100—200 м. Рэчышча звілістае, паміж вёскамі Баранавічы і Лапосі на працягу 16 км каналізаванае. У басейне ракі знаходзяцца азёры Бульбінаўскае і Зосіна.
Літаратура
Ашэрава Т. Г. Лучайка //
Спасылкі Рака Лучайка (прыток ракі Мядзелка)
Катэгорыя:Басейн Мядзелкі Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна