Бе́лае, Бле́днае, Бля́да — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў 6 км на паўднёвы захад ад Мядзела, на поўдзень ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёрДаведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» . З’яўляецца непраточным вадаёмам.

Назва Бяссуфіксныя літоўскія гідронімы тыпу Blenda звязваюць з blandus "густы; пахмурны, цёмны"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 67..

Гідраграфія Возера знаходзіцца ў басейне ракі Нарач, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб’ём вады складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 метраў, на паўднёвым захадзе — да 5 метраў, парослыя лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводдзе возера шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 метры сапрапелістае.

Трафічны статус вадаёма — слабаэвтрофны.

Возера зарастае да глыбіні 2 метраў. Шырыня паласы надводнай расліннасці мае шырыню да 180 метраў. На возеры адзначаліся гнездавання лебедзя-шыпуна, які з’яўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

За 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага Белага знаходзіцца невялічкае маладаследаванае возера з падобнай назвай — Блядка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Возера Белае ў даведніку «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“»

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Басейн Нарачы