Генадзь Паўлавіч Аляксеенка (нар. , г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог.

Біяграфія Вучыўся ў сярэдняй школе № 2 Чавус. Пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскі педінстытут на фізіка-матэматычны факультэт, але па шэрагу абставін пакінуў вучобу. Праз некаторы час паступіў у Гомельскі ўніверсітэт на факультэт фізічнай культуры, які скончыў у 1978 годзе. У 1993 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута. Член Партыі камуністаў Беларускай.

Прпцаваў настаўнікам, а потым і дырэктарам сярэдняй школы № 1 г. Чавусы, першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, дырэктарам культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Палац спорту», быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму і першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Працуе ў Мінскім аб’яднаным спартыўным клубе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Чавускай выбарчай акругі № 175 Магілёўскай вобласціСПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года .

Літаратура Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 23

Спасылкі Дзяржаўнай камісіі па кантролю НАШ ЗЯМЛЯК, ГЕНАДЗЬ АЛЯКСЕЕНКА, ШМАТ ГАДОЎ ПРЫСВЯЦІЎ РАБОЦЕ Ў СПАРТЫЎНАЙ ГАЛІНЕ.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі