Клецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Клецкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Клецкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Клецка, у будынку на пл. Маякоўскага, 10, пабудаваным у 1972 годзе.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.
Старшыні 1945 — Мікалай Гаўрылавіч Бураноўскі 1945—1948 — Пётр Гаўрылавіч Красько 1948—1950 — Навум Гаўрылавіч Кавалёў 1950—1960 — Пётр Рыгоравіч Зяновіч 1960—1963 — Канстанцін Мікалаевіч Дубоўскі 1966—1970 — Яўген Гаўрылавіч Валністы 1970—1973 — Васіль Ульянавіч Бараўнёў 1973—1975 — Антон Антонавіч Анісімаў 1975—1979 — Віктар Міхайлавіч Кавалькоў 1979—1983 — Георгій Іванавіч Траян 1983—1987 — Мікалай Юльянавіч Бурак 1987—1998 — Анатоль Мікалаевіч Рубанік 1998—2003 — Васіль Феліксавіч Кішко 2003—2012 — Анатоль Сцяпанавіч Бойка 2012—2018 — Генадзь Міхайлавіч Салавей 2018—2019 — Аляксандр Зіноўевіч Ломскі з 15 студзеня 2019 — Анатоль Міхайлавіч Ладыга
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Клецка Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Клецкі раён