Сабалёўка — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці левы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 31 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёсак Стайкі і Сабалёўка (Галіцкі сельсавет). Упадае ў Лабжанку каля вёскі Прудок. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ў нізкай плыні каналізаванае.

Каля вёскі Сабалёўка (Родненскі сельсавет) на рацэ сажалка.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лабжанкі