Юрый Дзмітрыевіч Сіро́ткін ( — ) — вучоны ў галіне лесаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1982). Заслужаны лесавод БССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Каган (Бухарская вобласць Узбекістана). У 1950 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1957 года працаваў у ім на кафедры лясных культур і глебазнаўства (у 1970—1982 гадах — загадчык кафедры). У 1960—1965 гадах — дэкан лесагаспадарчага, 1965—1972 — завочнага факультэтаў інстытута.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па штучным аднаўленні лясоў і пытаннях павышэння і прадукцыйнасці на аснове лесазнаўства і лясной інтрадукцыі. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага: Плоды и семена лиственных древесных растений. — Мн., 1967 (разам з М. Дз. Несцяровічам і Н. І. Чакалінскай) Лесные и аллейные культуры тополей // Лесоведение и лесное хозяйство : республиканский межведомственный научный и научно-технический сборник. — Вып. 1 — Минск: Вышэйшая школа, 1969. — С. 120—126. Псевдотсуга в культурах Белоруссии / Ю. Д. Сироткин, Л. М. Сероглазова // Лесоведение и лесное хозяйство : республиканский межведомственный сборник. — Минск: Вышэйшая школа, 1970. — Вып. 3. — С. 86—93.

Узнагароды і званні Заслужаны лесавод БССР (1980) Дзяржаўная прэмія БССР (1976).

Літаратура

Спасылкі

Кафедра лесных культур и почвоведения // Сайт БДТУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР Катэгорыя:Дэканы БДТУ Катэгорыя:Дэканы лесагаспадарчага факультэта БДТУ