Бынгкан () — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, у рэгіёне Ісан. Правінцыя знаходзіцца за 615 км на паўночны ўсход ад Бангкока. Агульная плошча правінцыі — 4305 км² і займае 52-е месца па плошчы сярод усіх рэгіёнаў краіны.
Паўночная мяжа правінцыі праходзіць па рацэ Меконг. На поўначы мяжуе з лаоскай правінцыяй Балікхамсай, на поўдні — з правінцыямі Саканакхон і Накханпханом, на ўсходзе — з правінцыяй Нангкхай.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Бынгкан. Бынгкан — самая маладая правінцыя Тайланда. Утворана 23 сакавіка 2011 года. Да ўтварэння новай правінцыі тэрыторыі Бынгкана ўваходзілі ў склад правінцыі Нангкхай.
Катэгорыя:Правінцыі Тайланда