Чайнат () — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чайнат.
На гербе правінцыі намалявана кола Буды, Дхармачакра, на фоне гор Кхао Пхлонг і ракі Менам-Чао-Прая, у даліне якой размяшчаецца правінцыя Чайнат. Выява на гербе сімвалізуе вялікую рэлігійнасць мясцовых жыхароў. Правінцыя размешчана за 180 км на поўнач ад Бангкока.
Асноўную плошчу рэгіёна займае раўніна. У паўднёвай частцы правінцыі на рацэ Менам-Чао-Прая пабудавана дамба, якая, абараняючы гэты раён ад паводак, дапамагае рэгуляваць водны паток і эфектыўна выкарыстоўваць водныя рэсурсы ў развіцці сельскай гаспадаркі. Гэтая дамба была першай у Тайландзе, пабудавана ў 1957 годзе. Яна садзейнічала стварэнню самай развітой ірыгацыйнай сістэмы краіны.
Катэгорыя:Правінцыі Тайланда