Джошуа Дэвід Ангрыст (; ) — амерыканскі і ізраільскі эканаміст, прафесар кафедры эканомікі імя Форда Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2021 года.

Біяграфія Нарадзіўся 18 верасня 1960 года ў Калумбусе, вырас у Пітсбургу у сям’і выкладчыкаў Універсітэта Карнегі — Мелана Стэнлі Ангрыста (нар. 1933) і Сары Шырлі Ангрыст (народжанай Блумстоўн, нар. 1933)Peter Dizikes. The Natural Experimenter (MIT Technology Review). Сям’я прытрымлівалася рэканструктывісцкага іўдаізмуThe Severe Decree and Facing the End. Talk by Stan and Sarah AngristPeter Smith. Dor Hadash, a unique strand of Pittsburgh’s Jewish tapestry, rebounds from attack. Бацька — аўтар шэрагу манаграфій і навуковых прац у галіне інжынернай тэрмадынамікі; маці была сацыёлагамCarnegie Mellon University Library: Shirley Angrist Papers, яе бацькі, ураджэнцы Расійскай імперыі (Арагола і Кедайней)Canadian Jewish Archives: Shirley Sarah Angrist Fund: До эмиграции семейная фамилия записывалась как «Блюмштейн»., эмігравалі ў Манрэаль з Літвы у 1927 годзе.

Не давучыўшыся ў апошнім класе, Джошуа Ангрыст кінуў сярэднюю школу, пазней здаў неабходныя для школьнага атэстата прадметы экстэрнам і толькі праз год працягнуў навучанне ў каледжы. У 1982 годзе атрымаў ступень бакалаўра з адзнакай па эканоміцы ў Аберлінскім каледжы і паступіў на эканамічнае аддзяленне Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, але неўзабаве зноў кінуў вучобу, ажаніўся, атрымаў ізраільскае грамадзянства і быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Войска абароны Ізраіля. У 1982—1985 гадах, падчас Ліванскай вайны, служыў у дэсантных войсках у Ліване.

У 1987 годзе атрымаў магістарскую ступень па эканоміцы і ў 1989 годзе быў ганараваны доктарскай ступені па эканоміцы ў Прынстанскім універсітэце.

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1989—1991 гадах на пасадзе асістэнта прафесара Гарвардскага ўніверсітэта. У 1991—1995 гадах быў старшым выкладчыкам па эканоміцы ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (у 1995 годзе прызначаны асацыяваным прафесарам). Быў запрошаным асацыяваным прафесарам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў 1994—1995 гадах, затым стаў асацыяваным прафесарам у 1996—1998 гадах, а ў 1998—2008 гадах займаў пасаду поўнага прафесара па эканоміцы, і з 2008 года стаў прафесарам эканомікі кафедры імя Форда ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. З 2011 года таксама з’яўляецца судырэктарам Школы эфектыўнасці і зніжэння няроўнасці пры эканамічным факультэце Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Быў членам навуковага Кансультацыйнага камітэта Бюро перапісу насельніцтва ЗША у 2011—2012 гадах, кансультантам Фонду Альфрэда Слоуна у 2012 годзе, супрацоўнікам Сусветнага банка у 2006 годзе. Быў сурэдактарам Journal of Labor Economics у 2002—2006 гадах, членам рэдкалегіі у 2001—2003 гадах, членам рэдкалегіі Econometrica у 1994—1997 гадах, памочнікам рэдактара Economics Letters, памочнікам рэдактара у 1992—2001 гадах, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі працы у 2000 годзе.

З’яўляецца навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў з 1994 года, членам савета дырэктараў Інстытута Фалка пры Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме з 2002 года, членам рэдкалегіі ў з 2007 года, памочнікам рэдактара з 2006 года, членам ганаровага таварыства Фі Бэта Капа, член Эканаметрычнага таварыства з 1998 года, членам Таварыства эканомікі працы з 2006 года, членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 2006 года.

Сям’я

Жонка — Міра Ангрыст (нар. 1960), дырэктар праграмы іўрыта ў Бостанскім універсітэце (Яўрэйскі каледж)Mira Angrist, Middle Eastern Languages & LiteratureMira Angrist, coordinator of Hebrew language program. Сын — Ноам Ангрыст (нар. 1982), эканамістThe 30 Top Thinkers Under 30: Noam Angrist, 23, economics.

Узнагароды

1988 — грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1988 — стыпендыя ад фонду Альфрэда Слоўна для напісання доктарскай дысертацыі, 1989 — прэмія ад The Review of Economic Studies, 1990 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1992 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1992 — грант ад Інстытута даследаванняў беднаты пры Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане, 1992 — грант ад фонду Форда для вывучэння працоўнага рынку Палесціны, 1997 — грант ад Амерыкана-ізраільскага міжнацыянальнага навуковага фонду, 1999 — заахвочвальная прэмія Цві Грыліхеса ад Quarterly Journal of Economics, 2000 — двухгадовы грант ад Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША, 2003 — грант ад NBER на вывучэнне некамерцыйнага сектара, 2004 — прэмія Ледзі Дэвіс ад Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, 2004 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША на вывучэнне атэстацыі ў вышэйшай школе, 2005 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 2006 — пяцігадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду на вывучэнне даных перапісу, 2007 — ганаровы доктар Санкт-Галенскага ўніверсітэта, 2008 — узнагарода за выкладанне ў магістратуры на кафедры эканомікі МТІ, 2008 — двухгадовы грант ад фонду Спэнсара на вывучэнне пераваг дадатковых школьных стыпендый, 2009 — кантракт з Масачусецкім Дэпартаментам пачатковай і сярэдняй адукацыі на вывучэнне статутаў школ, 2011 — узнагарода за выкладанне на кафедры эканомікі МТІ, 2011 — прэмія Джона Фон Неймана ад каледжа перспектыўных даследаванняў імя Ласла Райка, 2012 — трохгадовы грант ад Інстытута педагагічных навук, 2013 — грант ад Венчурнага фонду новых школ, 2013 — Thomson Reuters Citation Laureates, 2014 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду на вывучэнне даных перапісу 2015 — трохгадовы грант ад фонду Спэнсара, 2021 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2021 года за «метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў».

Бібліяграфія

Angrist J.D., Pischke S. Mastering ’Metrics’: The Path from Cause to Effect — Princeton University Press, 2015 Angrist J.D., Pischke S. Mostly Harmless Econometrics: An Empiricist’s Companion — Princeton University Press, 2009 Angrist J.D. Interpreting Tests of School VAM Validity//AER Papers and Proceedings, May 2016. Angrist J.D., Autor D., Hudson S., Pallais A. Evaluating Econometric Evaluations of Post-Secondary Aid // AER Paper and Proceedings, May 2015 Angrist J.D., Fernandez-Val I. ExtrapoLATE-ing: External Validity and Overidentification in the LATE Framework/D. Acemoglu, M. Arellano, and E. Dekel, eds. // Advances in Economics and Econometrics — Cambridge University Press: 2013. Angrist J.D., Chen S., Song J. Long-Term Consequences of Vietnam-Era Conscription: New estimates Using SSA Data//AER Papers and Proceedings, May 2011 Angrist J.D., Dynarski S., Kane T., Pathak P., Walters Inputs and Impacts in Charter Schools: KIPP Lynn//AER Paper and Proceedings, May 2010 Angrist J.D., Guryan J. Teacher Testing, Teacher Education, and Teacher Characteristics//AER Paper and Proceedings, May 2004 Angrist J.D., Acemoglu D. How Large are the Social Returns to Education? Evidence from Compulsory Attendance Laws//NBER Macro Annual, No. 15, 2000 Angrist J.D., Krueger A. Empirical Strategies in Labor Economics/ Ashenfelter O., D. Card, eds.//The Handbook of Labor Economics, Volume III, — North Holland, 1999 Angrist J.D., Evans B. Schooling and Labor Market Consequences of the 1970 State Abortion Reforms// Research in Labor Economics, 18/S. Polachek, ed, — Greenwich: JAI Press, 1999 Angrist J.D., Using the Draft Lottery to Measure the Effect of Military Service on Civilian Labor Market Outcomes//Research in Labor Economics Volume 10, /Edited by Ron Ehrenberg, — Greenwich: JAI Press Inc., 1989.

Катэгорыя:Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы