Мікалай Валянцінавіч Маратаеў (нар. 14 чэрвеня 1965, г. Гомель, БССР) — беларускі суддзя, дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 14 чэрвеня 1965 года ў г. ГомеліБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў у 1992 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». Служыў у радах Савецкай арміі. З красавіка 1992 года — стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. З 1993 года — часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда. З 1995 па 1998 гады — суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомель. З верасня 1998 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. З красавіка 2016Управа Гомельскага абласнога суда года па 2024 год намеснік старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Калінкавіцкай акругі № 41. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

Сям’я Жанаты, мае сына.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання