Дэніс Лі Хопер (;  — ) — амерыканскі кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак і фатограф.

За сваю кінакар’еру, распачатую ў 1955 годзе, Хопер зняўся ў 150 фільмах, у тым ліку ў такіх рэжысёраў як Фрэнсіс Форд Копала («Апакаліпсіс сёння») і Дэвід Лінч («Сіні аксаміт»). Першая знятая ім кінакарціна, «Бяспечны яздок», была ўдастоена ўзнагароды Канскага кінафестываля і намінавана на «Оскар».

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Мастакі ЗША