Міха́сь Гузо́ўскіУ некаторых крыніцах — Мікалай Гузоўскі. Гл.: Супрацоўніцтва Беларускага студэнцкага саюза з маладзёжнымі арганізацыямі / У. П. Серпухаў (1898 — пасля 1944) — беларускі нацыянальны дзеяч.

Біяграфія У 1918—1919 гадах — член Беларускай вучнёўскай грамады ў Варонежы. У 1921 — працаваў настаўнікам. У лістападзе 1921 года прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў.

У 1922 годзе накіраваны з рэкамендацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславакію. Скончыў агранамічнае аддзяленне Пражскай вышэйшай палітэхнікі. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюза ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых.

У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага саюза.

У часе Другой сусветнай вайны жыў на Віленшчыне. Летам 1944 года арыштаваны НКУС. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура Кароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009, с. 232 Уладзімір Ляхоўскі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915—1918)» Вільня Інстытут Беларусістыкі, 2010

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1898 годзе Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі Катэгорыя:Члены Беларускага сялянскага саюза Катэгорыя:скаўты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай