4-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на тэрыторыі Клічаўскага і сумежных з ім раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.
Склад Брыгада была сфарміраванана базе 152-га, 720-га, 115-га атрадаў і Клічаўскага спецатрада. Пасля расфарміравання брыгады 152-і і115-ы атрады былі вылучаны ў асобна дзейныя.
Камандаванне Камандзіры Ф. С. Тарасевіч; М. Дз. Грыцан.
Камісары Г. А. Храмовіч; С. М. Ігумнаў.
Начальнік штаба І. Ф. Рудаў.
Гісторыя Партызаны вяли баі з немцамі за ўтрыманне і пашырэнне партызанскай зоны, у красавіку 1943 года ўдзельнічалі ў ліквідацыі гарнізона ў вёсцы Суша. Асноўны ўдар наносіліна чыгуначных участках Асіповічы — Жлобін, Быхаў — Жлобін; 10 лютага — 20 сакавіка 1943 года на чыгуначным участку Быхаў — Жлобін падарвалі чатыры эшалоны.
У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе