Сло́ўта, Бяздо́нніца, Во́ка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 9 км на захад ад горада Мядзел, за 1,5 км на захад ад вёскі Пасынкі. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.

Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,14 км, найбольшая шырыня — 0,11 км, даўжыня берагавой лініі — 0,38 км. Найбольшая глыбіня — больш за 5 мВозера Бяздонніца (Слоўта) / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» . Возера слабапраточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. На паўднёвым усходзе ў возера Нарач выцякае ручай Слоўта. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, сярэднемінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — пераходны тып паміж эўтрофным і дыстрофным.

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Басейн Нарачы