Сяргей Аляксандравіч Каўроўскі (, Гомель — (?), Гомель) — беларускі мастак.

Біяграфія Удзельнік выставак з 1911 года.

У годзе выкладаў у Гомельскай мастацкай студыі-школе імя М. Урубеля (кіраўнік дэкаратыўнай майстэрні). Вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (1921), у майстэрні ў Маскве (1923). Пасля вартыння з Масквы ў 1924—1926 гадах ізноў выкладаў у студыі-школе імя М. Урубеля, у 1926—1941 гадах — у студыі пры Палацы чыгуначнікаў у Гомелі. Каўроўскі прымаў у студыю ўсіх жадаючых, таму што лічыў, што, калі чалавек і не будзе мастаком, ён стане адукаваным прыхільнікам, мецэнатам, эстэтам, аматарам жывапісу.

Беларускі мастак, вучань студыі М. Тарасікаў пісаў, што С. Каўроўскі быў адным з найталенавітых мастакоў з новымі рэвалюцыйнымі поглядамі на мастацтва, які заклікаў сваіх вучняў адзіным фронтам выступіць супраць «гідры контррэвалюцыі ў мастацтве». С. Каўроўскі, успамінаў Тарасікаў, быў вельмі «жывым, прыгожым, высокім, стройным чалавекам з вялікімі выразнымі і абаяльнымі вачамі. Ён падабаўся вучням сваёй унутранай і знешняй прыгажосцю, асабліва дзяўчатам. Каўроўскі марыў пра вялікі калектыў мастакоў-аднадумцаў, таму што адзін індывідуаліст нічога не зробіць са старым перайманнем акадэмічнай школе».

У студзені 1929 г. працы С. Каўроўскага былі прадстаўлены на трэцяй Усебеларускай мастацкай выстаўцы. Атрымаў першую прэмію на першай мастацкай выстаўцы ў Гомель, арганізаванай Гомельскім аддзяленнем Усебеларускага аб’яднання мастакоў у сакавіку 1929 г. У 1927—1932 гадах член Усебеларускага аб’яднання мастакоў. Жыў у Гомелі.

Спасылкі Сергей Александрович Ковровский 1890−1944 Гомельский художник Сергей Ковровский (по воспоминаниям Н. Тарасикова) 10/12/2019

Катэгорыя:Мастакі Беларусі