4-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Бялыніцкага раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.

Склад Брыгада была створана ў складзе 620-га, 760-га, 61-га, 25-га атрадаў. Пасля расфарміравання брыгады, 760-ы атрад быў перададзены 6-й Маглёўскай партызанскай брыгадзе, атрады 620-ы, 25-ы, 61-ы былі вызначаны як асобна дзейныя.

Камандаванне Камандзір М. С. Міхалап.

Камісары Міхайлаў; А. А. Хачатран.

Начальнікі штаба І. Б. Рутман; В. П. Дрожнікаў.

Гісторыя Партызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках Магілёў — Рагачоў, Магілёў — Шклоў, Магілёў — Асіповічы. 10 студзеня — 20 сакавіка 1943 года ўдзельнічалі ў знішчэнні нямецкіх гарнізонаў у Клічаве, вёсках Суша Клічаўскага, Дручаны Бялыніцкага раёнаў (Бялыніцкія аперацыі). У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі 5-я Кличевская бригада (Михолап, М. С.) (Кличевская военно-оперативная группа) // Праект «Партизаны Беларуси»

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе